РОЖДЕСТВЕНСКОЕ ПОСЛАНИЕ МИТРОПОЛИТА МИНСКОГО И ЗАСЛАВСКОГО, ПАТРИАРШЕГО ЭКХАРХА ВСЕЯ БЕЛАРУСИ АРХИПАСТЫРЯМ, ПАСТЫРЯМ, ДИАКОНАМ, МОНАШЕСТВУЮЩИМ И ВСЕМ ВЕРНЫМ ЧАДАМ РУССКОЙ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ (НА РУССКОМ И БЕЛОРУССКОМ ЯЗЫКАХ)

Возлюбленные о Господе Преосвященные архипастыри,

всечестные отцы,

боголюбивые иноки и инокини,

дорогие братья и сестры,

все верные чада Белорусской Православной Церкви!

В нынешние дни радостного и светлого торжества во всех храмах звучит вдохновенный призыв рождественского канона: «Христос раждается – славите, Христос с небес – срящите!». Будем благоговейно, с молитвой внимать сим словам, присутствуя на праздничном богослужении, молитвенно вспоминая и тех, кто ныне пребывает вне церковных стен, там, где застали их жизненные обстоятельства. Все вместе вслед за евангельскими волхвами, ведомые Вифлеемской звездой к яслям Богомладенца, принесем Господу нашему Иисусу Христу дары своей любви, открывая Ему исполненные веры и преданности сердца. Ибо всех нас в эти праздничные дни объединяет неизреченная радость о Родившемся Спасителе мира.

Велика для души человека благодать от встречи с Богом. Но глубока и печаль нашего отдаления от Бога, причиной которой нередко становится образ жизни или поступки, совершаемые вопреки заповедям Божиим, когда сердце человеческое отворачивается от Творца, обращая взор ко греху и неправде. Но каким восторгом и вдохновением исполняется человек, когда вдруг во мраке неведения и томления души на помощь явно приходит Господь и через покаяние вновь возвращает нам Свое многоценное присутствие!

Однако, чтобы Христос пребывал рядом, от нас требуются постоянные усилия. Лишь одному злу свойственно распространяться легко, и потому оно часто кажется привлекательным. А духовная жизнь всегда предполагает не только борьбу со слабостями и грехами, но и неизменную устремленность ума и сердца к Богу. «Пока ты вообще дышишь, всё усерднее ищи Его и стремись к Нему. Ибо Он не оставит тебя и не забудет тебя», – наставляет преподобный Симеон Новый Богослов.

Нелегкий путь пройден нами в минувшем году. Он был весьма непрост для многих людей, народов и государств, для человечества в целом. Пандемия ранее неизвестной болезни и связанные с ней ограничения и угрозы; напряженность в ряде стран и регионов мира; утрата единомыслия и единства общения среди Поместных Православных Церквей, наконец, возникшее на политической почве разделение в нашем обществе – всё это лишает людей уже ставших привычными и обыденными для нас чувств безопасности, стабильности и спокойствия. Многие испытывают растерянность и страх перед будущим, забывая об Отеческой Любви Божией ко всем нам и Его спасительном Промысле.

Для нас как христиан происходящее ― не предлог и не основание для уныния: мир переживал времена гораздо более драматичные и опасные. Что бы ни происходило, – «Свет во тьме светит, и тьма его не может объять» (Ин. 1:5). События минувшего года ― серьезный повод задуматься о нашем отношении к Богу и ближним, о жизни духовной по заповедям, дарованным Господом нашим Иисусом Христом, в стремлении к Богодухновенным Евангельским нравственными идеалам.

Верующие люди не могут оставаться равнодушными к тревожным событиям, происходящим в мире, и прежде всего – в своем Отечестве. Но мы также при этом не должны забывать о смиренномудрии и молитвенном рассуждении во всяком деле и слове. Будем внимать своему сердцу и не позволяя ему погружаться в пучину переживаний и страстей, дабы не потерять драгоценный внутренний мир души, даруемый свыше ищущим волю Божию. Именно этот мир Христов, как только он воцарится в сердце человеческом, дает ему силу любить не только Бога и ближнего, но даже и врага своего. «Мир во Христе – это величайший дар Божий человеку, – говорит архимандрит Георгий, игумен монастыря преподобного Григория на Святой Горе Афон, – …этот мир излучает свой свет во внешний мир».

В большинстве случаев мы не в состоянии повлиять на процессы, охватившие нынешний мир. Но Господь и не призывает нас к этому. Будем делать то доброе, что в наших силах, а в остальном положимся на волю Божию: «Возложи на Господа заботы твои, и Он поддержит тебя» (Пс. 54:23).  В то же время мы можем и должны пристально следить за тем, что происходит в наших сердцах. По словам преподобного Макария Египетского, «сердце – это малый сосуд, но в нём вмещаются все вещи: там Бог, там Ангелы, там жизнь и Царство, там небесные обители, там сокровища благодати».

Поздравляя всех вас со спасительным праздником Рождества Христова, молитвенно желаю, чтобы светлое переживание наступившего торжества исполнило наши сердца радостью о Родившемся Богомладенце, чтобы душевная гармония и согласие пребывали в семьях, коллективах, в обществе, во всём Отечестве нашем и за его пределами. Доброго вам здравия, благоденствия, всесильной помощи Божией в повседневных трудах, и пусть свет Вифлеемской звезды освещает все пути, по которым нам предстоит пройти в новом году!

Вениамин,

митрополит Минский и Заславский,

Патриарший Экзарх всея Беларуси

 

Рождество Христово

2020/2021

город Минск

 

 

Узлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры,

пачэсныя айцы,

богалюбівыя інакі і інакіні,

дарагія браты і сёстры,

усе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!

У цяперашнія дні радаснай і светлай урачыстасці ва ўсіх храмах гучыць натхнёны заклік канона Ражджаства Хрыстовага: «Хрыстос нараджаецца — слаўце! Хрыстос з нябёсаў — сустракайце!» Будзем благагавейна, з малітвай, слухаць гэтыя словы, прысутнічаючы на святочным богаслужэнні і малітоўна ўспамінаючы тых, хто цяпер знаходзіцца па-за царкоўнымі сценамі, там, дзе заспелі іх жыццёвыя абставіны. Усе разам услед за Евангельскімі мудрацамі, скіраваныя Віфлеемскай зоркай да ясляў Богадзіцяці, прынясём Госпаду нашаму Іісусу Хрысту дары сваёй любові, адкрываючы Яму напоўненыя верай і адданасцю сэрцы. Бо ўсіх нас у гэтыя святочныя дні аб’ядноўвае невымоўная радасць аб Народжаным Спасіцелю свету.

Вялікая для душы чалавека благадаць ад сустрэчы з Богам. Але глыбокі і смутак нашага аддалення ад Бога, прычынай якога нярэдка становіцца лад жыцця або ўчынкі, якія здзяйсняюцца насуперак запаведзям Божым, калі сэрца чалавечае адварочваецца ад Творцы, звяртаючыся да граху і няпраўды. Але якім захапленнем і натхненнем напаўняецца чалавек, калі раптам у змроку няведання і знямогі душы на дапамогу яўна прыходзіць Гасподзь і праз пакаянне зноў вяртае нам Сваю каштоўную прысутнасць!

Аднак, каб Хрыстос знаходзіўся побач, ад нас патрабуюцца пастаянныя намаганні. Толькі аднаму злу ўласціва распаўсюджвацца лёгка, і таму яно часта здаецца прывабным. А духоўнае жыццё заўсёды прадугледжвае не толькі барацьбу са слабасцямі і грахамі, але і нязменную накіраванасць розуму і сэрца да Бога. «Пакуль ты наогул дыхаеш, усё больш старанна шукай Яго і імкніся да Яго. Бо Ён не пакіне цябе і не забудзе цябе», — навучае прападобны Сімяон Новы Багаслоў.

Нялёгкі шлях пройдзены намі ў мінулым годзе. Ён быў вельмі няпросты для многіх людзей, народаў і дзяржаў, для чалавецтва ў цэлым. Пандэмія раней невядомай хваробы і звязаныя з ёй абмежаванні і пагрозы; напружанасць у шэрагу краін і рэгіёнаў свету; страта аднадумства і адзінства сярод Памесных Праваслаўных Цэркваў, нарэшце, падзел у нашым грамадстве, што ўзнік на палітычнай глебе, — усё гэта пазбаўляе людзей пачуцця бяспекі, стабільнасці і спакою, якое ўжо стала звыклым і штодзённым для нас. Многія адчуваюць разгубленасць і страх перад будучыняй, забываючы пра Айцоўскую любоў Божую да ўсіх нас і пра Яго спасіцельнае апекаванне.

Для нас як хрысціян тое, што адбываецца, — не нагода і не падстава для тугі: свет перажываў часы значна больш драматычныя і небяспечныя. Што б ні адбывалася — святло ў цемры свеціць, і цемра не можа яго агарнуць (гл. Ін. 1:5). Падзеі мінулага года ― сур’ёзная падстава задумацца аб нашым стаўленні да Бога і бліжніх, аб духоўным жыцці паводле запаведзяў, дараваных Госпадам нашым Іісусам Хрыстом, у імкненні да Боганатхнёных Евангельскіх маральных ідэалаў.

Веруючыя людзі не могуць заставацца абыякавымі да трывожных падзей, што адбываюцца ў свеце, і перш за ўсё — у сваёй Айчыне. Але мы таксама не павінны забываць пра пакорнамудрасць і малітоўную развагу ва ўсякай справе і ўсякім слове. Будзем слухаць сваё сэрца і не дазваляць яму апускацца ў бездань перажыванняў і страсцей, каб не страціць каштоўны ўнутраны мір душы, які даруецца звыш тым, хто шукае волю Божую. Менавіта гэты мір Хрыстоў, як толькі ён запануе ў сэрцы чалавечым, дае яму сілу любіць не толькі Бога і бліжняга, але нават і ворага свайго. «Мір у Хрысце — гэта найвялікшы дар Божы чалавеку, — кажа архімандрыт Георгій, ігумен манастыра прападобнага Грыгорыя на Святой Гары Афон, — … гэты мір выпраменьвае сваё святло ў знешні свет».

У большасці выпадкаў мы не ў стане паўплываць на працэсы, якія ахапілі цяперашні свет. Але Гасподзь і не заклікае нас да гэтага. Будзем рабіць тое добрае, што ў нашых сілах, а ў астатнім даверымся волі Божай: «Пакінь Госпаду клопат твой, і Ён падтрымае цябе» (Пс. 54:23). У той жа час мы можам і павінны пільна сачыць за тым, што адбываецца ў нашых сэрцах. Па словах прападобнага Макарыя Егіпецкага, «сэрца — гэта малы посуд, але ў ім умяшчаюцца ўсе рэчы: там Бог, там Ангелы, там жыццё і Царства, там нябесныя мясціны, там скарбы благадаці».

Віншуючы ўсіх вас са спасіцельным святам Ражджаства Хрыстовага, малітоўна жадаю, каб светлае перажыванне гэтай урачыстасці напоўніла нашы сэрцы радасцю аб Народжаным Богадзіцяці; каб душэўная гармонія і згода былі ў сем’ях, калектывах, у грамадстве, ва ўсёй Айчыне нашай і за яе межамі. Добрага вам здароўя, дабрабыту, усемагутнай дапамогі Божай у паўсядзённай працы, і няхай святло Віфлеемскай зоркі асвятляе ўсе шляхі, па якіх нам трэба будзе прайсці ў новым годзе!

+ Веніямін,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

 

Ражджаство Хрыстова

2020/2021

горад Мінск